Беларуская Служба

У Беларусі больш за 22 тысячы чалавек на лячэнні ад COVID-19

14.10.2021 14:51
Міністэрства аховы здароўя РБ апублікаваў афіцыйныя дадзеныя распаўсюджвання COVID-19 па стане на 14 кастрычніка.
Ілюстрацыйны здымакEPA/JAMES ROSS Dostawca: PAP/EPA.

Колькасць хворых на COVID-19 у шпіталях перавысіла пік папярэдняй хвалі ў Беларусі.

Падчас 2-ой хвалі каранавіруса пік быў дасягнуты 8 снежня 2020 года, на лічбе 21 852.

Сёння за суткі выяўлена 2 052 выпадкі COVID-19, выздаравелі 1 725 чалавек, 17 памерлі.

Колькасць хворых у стацыянары за месяц вырасла з 7 089 да 22 260 чалавек. Рост складае 214%.

юл