Беларуская Служба

Пасол Францыі Нiкаля дэ Лякост развітаўся з беларусамі

18.10.2021 16:14
Пасол Францыі Нiкаля дэ Лякост 17 кастрычніка быў вымушаны пакінуць Мінск.
  i
Пасол Францыі Нiкаля дэ Лякостhttps://www.youtube.com/watch?v=yDOX1TSQE58

Амбасадар Францыі Нiкаля дэ Лякост 17 кастрычніка быў вымушаны пакінуць Мінск. 18 кастрычніка стала вядома аб адкліканні беларускага амбасадара ў Мінск на кансультацыі.

У французскай амбасадзе Свабодзе паведамілі, што пасол выехаў на патрабаванне МЗС Беларусі. Ён запісаў відэазварот да беларускага народу:
«Як вы ведаеце, Францыя не прызнала вынікі выбараў 9 жніўня 2020 году, і я не даваў даверчых грамат. Мы правялі тут цяжкія, але незабыўныя дні, зрабілі шмат захапляльных сустрэч і адкрыццяў. Сустракаліся з многімі мужнымі і моцнымі духам людзьмі.Мы з жонкай адкрылі для сябе шчодрасць Беларусі і беларусаў. Вы назаўжды застанецеся ў нашых думках. Ведайце, што мы застанемся побач з вамі. Зычым вам ніколі не траціць надзеі на лепшыя часы. Да пабачэння!», – сказаў амбасадар.

МЗС Беларусі патлумачыў ад’езд французскага амбасадара так: ён нібыта не завяршыў працэдуру ўступлення на пасаду, з-за чаго Беларусь апавясціла Парыж аб заканчэнні дзеяння сваёй згоды на яго прызначэнне, так пазіцыю МЗС Беларусі цытуе РИА Новости.

Паводле агенцтва, беларускі амбасадар у Парыжы адкліканы на кансультацыі.

Завяршэннем уступлення амбасадара на пасаду з'яўляецца ўручэнне даверчых лістоў кіраўніку дзяржавы. Нiкаля дэ Лякост толькі ўручыў летась копіі лістоў міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею, а ад сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам ухіляўся.

яс