Беларуская Служба

Краіны ЕС аднагалосна «за» пашырэнне санкцый супраць беларускага рэжыму

18.10.2021 18:34
Беларускія кампаніі, якія арганізуюць рэйсы нелегальных мігрантаў у Мінск, таксама павінны быць унесены ў чорны спіс.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneNovikov Aleksey/Shutterstock

Міністры замежных спраў краін ЕС аднагалосна далі зялёнае святло для пашырэння санкцый супраць беларускага рэжыму за выкарыстанне нелегальных мігрантаў для дэстабілізацыі Еўрасаюза. Пра гэта ў Люксембургу пасля заканчэння пасяджэння ЕС паведаміў намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач.

«Санкцыі будуць распаўсюджвацца на канкрэтных службовых асоб, адказных за міграцыйны крызіс і парушэнне правоў чалавека», – сказаў намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў.

Марцін Пшыдач дадаў, што беларускія кампаніі, якія арганізуюць рэйсы нелегальных мігрантаў у Мінск, таксама павінны быць унесены ў чорны спіс.

Беларуская авіякампанія «Белавія», якая лідыруе ў гэтай практыцы, знаходзіцца ў цэнтры ўвагі ЕС. Санкцыі адключылі б іх ад тэхнічнай падтрымкі з боку Саюза. У цяперашні час, хоць беларускі перавозчык ужо падвяргаецца абмежаванням і не можа прызямляцца ў еўрапейскіх аэрапортах або выкарыстоўваць паветраную прастору дзяржаў-членаў, «Белавія» усё ж арандуе самалёты ў Ірландыі.

яс