Беларуская Служба

Актывіста "Руху За Свабоду" пасадзілі за рэпост Белсата на 7 содняў

21.10.2021 14:26
Аляксей Панамароў быў асуджаны да адміністрацыйнага арышту за рэпост экстрэмісцкага тэлеканала на сваёй старонцы "УКантакце".
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Chinnapong

Актывіста «Руху За Свабоду» пасадзілі за рэпост Белсата на 7 содняў

Актывіст «Руху За Свабоду» з Полацкa Аляксей Панамароў 20 кастрычніка быў асуджаны да адміністрацыйнага арышту за рэпост экстрэмісцкага тэлеканала на сваёй старонцы «УКантакце», паведамляе «Вясна».

Пратакол на яго склалі за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць (арт. 19.11 КаАП).

Згодна с пратаколам, Аляксей на сваёй старонцы «УКантакце» зрабіў рэпост са старонкі канала Белсат, які быў прызнаны «экстрэмісцкім». Суд прызнаў Панамарова вінаватым і пакараў яго 7-сутачным арыштам.

яс