Беларуская Служба

Дэпартамент авіяцыі Беларусі адказаў ЕС адносна абмежаванняў супраць «Белавіі»

21.10.2021 15:11
Беларусь прапануе ЕС скласці спіс дзяржаваў, грамадзянам якіх будзе забаронена перамяшчацца самалётамі «Белавіі».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Fisher_Y

Дэпартамент авіяцыі Беларусі адказаў на ініцыятыву Еўрасаюза дадаць у пяты пакет санкцыяў супраць афіцыйнага Мінска жорсткія абмежаванні адносна кампаніі «Белавія», - паведамляе Белсат.

У прыватнасці Брусель прапрацоўвае магчымасць забараніць абслугоўванне самалётаў «Белавіі», набытых у лізінг. Гэтыя захады прапаноўваюцца ў якасці рэакцыі на датычнасць «Белавіі» да арганізацыі міграцыйнага крызісу ў ЕС.

У Мінску абвінавачанне ў датычнасці «Белавіі» да міграцыйнага крызісу пракаментавалі ў Дэпартаменце авіяцыі.

«Для развязання міграцыйнага пытання ЕЗ можа прыняць пастанову ў зацвярджэнні пераліку асобных дзяржаваў, грамадзянам якіх будзе забаронена перамяшчацца рэйсамі авіякампаніяў, што выконваюць палёты ў Беларусь. Дэпартамент авіяцыі ў сваю чаргу абавязваецца апублікаваць гэты пералік для публічнага выкарыстання і рэалізоўваць гэтае рашэнне ЕС», – гаворыцца ў паведамленні БелТА.

яс