Беларуская Служба

Адвакат Максім Знак даў інтэрв'ю з-за кратаў

21.10.2021 20:08
Ён казаў, што «прысуд выклікаў стомленасць, расчараванне».
Максім Знакhttps://t.me/nashaniva/34551

Адзін з найлепшых беларускіх адвакатаў быў асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У няволі ён прачытаў больш за 270 кніг, напісаў тысячы лістоў, безліч вершаў і кожны дзень працягвае рабіць планку і практыкаванні на прэс.

Напярэдадні этапу ў калонію Максім Знак змог адказаць на некаторыя пытанні «Нашай Нівы» з СІЗА.

Ён казаў, што «прысуд выклікаў стомленасць, расчараванне. Як пры абвінавачванні, так і пры вынясенні прысуду ніхто нават не спрабаваў прыбраць супярэчлівасці і дадаць крыху ахайнасці. Ніхто не спрабаваў зрабіць выгляд прыстойнасці прысуду».

Адзначыў, што «каб не згубіць веру ў справядлівасць, трэба разумець, што справядлівасць — спрадвечная каштоўнасць, якая дазволіла чалавецтву выжыць і развівацца. А любыя падзеі, сведкамі якіх мы сталі, — імгненні ў гісторыі. То чакайце».

Шкадаваў, што «больш за ўсё з рэчаў і ежы ў няволі не хапае гітары і дранікаў».

яс