Беларуская Служба

Архібіскуп Юзаф Станеўскі пераняў уладу ў Мінска-магілёўскай архідыяцэзіі

23.10.2021 14:21
Інгрэс мітрапаліта Мінска-магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага адбудзецца праз тыдзень, 30 кастрычніка.
Kościół  archikatedralny Najświętszej Maryi Panny w Mińsku
Kościół archikatedralny Najświętszej Maryi Panny w MińskuShutterstock.com / Ovchinnikova Irina

Сёння Юзаф Станеўскі, які да гэтай пары займаў пасаду дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі пераняў кананічную ўладу ў Мінска-магілёўскай архідыяцэзіі. Урачыстая імша адбылася ў кафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.

Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Уладзімір Пац:

- 52-гадовы іерарх быў прызначаны мітрапалітам Мінска-магілёўскім і архібіскупам у сярэдзіне верасня бягучага года. Сёння ў кафедральным касцёле ў Мінску адбылася ўрачыстасць кананічнага пераняцця ўлады ў архідыяцэзіі. Інгрэс мітрапаліта Мінска-магілёўскага архібіскупа Юзафа Станеўскага адбудзецца праз тыдзень, 30 кастрычніка. Архібіскуп Юзаф Станеўскі будзе трэцім у гісторыі незалежнай Беларусі мітрапалітам сталічнай архідыяцэзіі. Нагадваем, папярэдняму мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу ў студзені споўнілася 75 гадоў і ён выйшаў на пенсію. Абодва іерархі паходзяць з Гродзенскай вобласці.

уп/аз

Папа рымскі прызначыў новага мітрапаліта для Беларусі

14.09.2021 12:21
Пасада Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага была вакантнай пасля сыходу на пенсію арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.