Беларуская Служба

30 кастрычніка адбудзецца II Сусветны кангрэс беларусаў

24.10.2021 17:33
Тэмы і экспертаў, якія іх абмяркуюць, можа абраць кожны. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Fanni_2021

Пра мэты Кангрэса, які пройдзе ў онлайн фармаце распавёў старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка:

-Мэта II Сусветнага Кангрэсу Беларусаў, які пройдзе анлайн, – абмеркаваць важныя тэмы, паказаць, што мы разам, мы сіла, і мы зможам дамагчыся рэалізацыі той мары, якая жыве ў кожным з нас. Сёння мы пішам гісторыю, якая стане гісторыяй нацыі – беларускага народа, і мы павінны прыняць адказнасць за гэта.

Павел Латушка папануе вынесці на абмеркаванне Кангрэсу, сярод іншага, мэтазгоднасць стварэння інстытутаў народнай улады; дасягненне міжнароднага непрызнання Лукашэнкі і яго ўрада; вызначэнне прававога статусу дыктатара і яго памагатых, як злачынцаў; падрыхтоўку Усебеларускага страйку;

Тэмы і экспертаў, якія іх абмяркуюць, можа абраць кожны. Для гэтага створана адмысловая анкета на сайце Кангрэсу. Кожны можа прапанаваць, што абмеркаваць, а таксама можна прапанаваць асобы экспертаў, чыё меркаванне павінна прагучаць падчас мерапрыемства.

эж

Палітычны аглядальнік Ягор Лебядок: Актыўнае супрацьдзеянне развязванню міграцыйнага крызіса — правільная рэгіянальная тактыка

20.10.2021 16:06
Гэта і сімвалічны адказ Лукашэнку, што такімі дзеяннямі «не нахіліць», як Лукашэнка любіць выказвацца, Літву і Польшчу.