Беларуская Служба

Палітвязень Мікіта Емяльянаў трымае галадоўку 14 дзён

25.10.2021 15:33
22 верасня Емяльянаў выйшаў з ШІЗА пасля 42-сутачнага арышту. Тады на яго скалалі 6 пратаколаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnefot. Policja
Стала вядома, што палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў з 11 кастрычніка ўтрымліваецца ў карцары. Адміністрацыя магілёўскай турмы №4, дзе Мікіта адбывае пакаранне, ужо двойчы пакарала яго 10 суткамі ў карцары за парушэнне правілаў унутранага распарадку, паведамляе novychas.by са спасылкай на праваабронцаў. 
Акрамя гэтага, з 11 кастрычніка Мікіта абвясціў галадоўку на знак пратэсту з тым, што адміністрацыя турмы дагэтуль не арганізавала спатканне са святаром, хоць заяву на наведанне святара хлопец напісаў яшчэ летам. Таксама ў турме палітвязню блакуюць ліставанне з Дзмітрыем Паліенкам і з іншымі людзьмі — яму наўпрост не перадаюць ад іх лісты.
22 верасня Емяльянаў выйшаў з ШІЗА пасля 42-сутачнага арышту. Тады на яго скалалі 6 пратаколаў.

Нагадаем, 12 лютага 2020 года суд Савецкага раёна Мінска асудзіў 19-гадовых анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара на сем гадоў пазбаўлення волі кожнага ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Іх асудзілі за дзве акцыі: Мікіта Емяльянаў кінуў лямпачку з чырвонай фарбай у будынак Мінгарсуда, дзе ў той дзень мусіў пачацца суд на Дзмітрыем Паліенкам. А пазней двойчы кідаў «кактэйль Молатава» ў дзверы ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Іван Комар у гэты момант быў у суседнім скверы.
Свой учынак анархісты патлумачылі тым, што яны выступаюць супраць пераследу палітычных зняволеных.
27 сакавіка Мінскі гарадскі суд змяніў прысуд суда Савецкага раёна: Емяльянаву – 4 гады пазбаўлення волі, Комару — 3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі.
На волю Мікіта Емяльянаў мусіць выйсці 2 жніўня 2023 года.
эж

Праваабаронцы прызналі палівязнямі яшчэ сем чалавек

16.09.2021 13:07
На сёння ў Беларусі налічваюцца 674 палітвязні і тысячы людзей, якіх пераследуюць па палітычных матывах.

Мінае сем месяцаў з моманту арышту Анджэя Пачобута

25.10.2021 10:50
У турме ў Жодзіне знаходзіцца таксама старшыня Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс.