Беларуская Служба

Віктар Бабарыка пазбаўлены юрыдычнай дапамогі

25.10.2021 19:17
Чацвёра адвакатаў трапілі пад забарону прафесіі з-за абароны Вікатра Бабарыкі.
Аўдыё

Былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» і прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2020 году ў Беларусі Віктар Бабарыка пазбавіўся апошняга з абраных ім адвакатаў і не мае юрыдычнай дапамогі. Пра сітуацыю з абаронай Віктара Бабарыкі падчас прэс-брыфінгу, арганізаванага Press Club Belarus, распавёў ягоны былы адвакат Дзмітрый Лаеўскі:

-Сутнасць праблемы ў тым, што проста цяпер Бабарыка пазбаўлены магчымасці атрымліваць юрыдычную дапамогу ад сваіх абаронцаў, паколькі яны адхіленыя ад ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці і існуе высокая рызыка пазбаўлення іх адвакацкага статусу. Гаворка пра Наталлю Мацкевіч і Яўгена Пыльчанку.

Паводле Лаеўскага, улічваючы факт, што крымінальная справа Бабарыкі складала больш за 120 тамоў і судовы працэс ішоў некалькі месяцаў, два адвакаты, пры гэтым прысутнічалі, ня могуць быць зараз адэкватна нікім замененыя. Чацвёра адвакатаў трапілі пад забарону прафесіі з-за абароны Вікатра Бабарыкі.

паводле svaboda.org/эж

Віктара Бабарыку ў калоніі перавялі на новую пасаду. Яго ўмовы працы рэзка пагоршыліся

15.09.2021 09:44
Увесь час Віктар Бабарыка вымушаны знаходзіцца ў пякарні, дзе тэмпература нават з выключанымі печамі перавышае 30 градусаў.

Віктару Бабарыку забаранілі рабіць фізічныя практыкаванні падчас афіцыйных перапынкаў

29.09.2021 10:08
Такая забарона яўна выходзіць за межы паўнамоцтваў службовых асоб.