Беларуская Служба

Палітвязням А. Пачобуту і А. Борыс працягнулі арышт яшчэ на тры месяцы

26.11.2021 16:43
Ім прапанавалі напісаць прашэнне аб памілаванні або выехаць з Беларусі, але яны адмовіліся.
Анжэліка Борыс і Анджэй Пачобутфота: Польскае радыё

Журналісту Анджэю Пачобуту працягнулі арышт яшчэ на тры месяцы. Тэрмін арышту працягнуты да 25 лютага 2022. Гэтак жа як і старшыні незалежнага Саюза палякаў Беларусі Анджэліцы Борыс.

Палітвязень Анджэй Пачобут, журналіст і грамадскі дзеяч, сябра праўлення незалежнага Саюзу палякаў Беларусі, ужо 8 месяцаў застаецца за кратамі праз гэтак званую «справу палякаў». Раніцай 25 сакавіка ў ягоную кватэру прыйшлі сілавікі. Яны ўчынілі ператрус, а самога журналіста затрымалі і даставілі ў менскі СІЗА на Валадарскага.

Пачобута вінавацяць у «распальванні рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК). На пачатку чэрвеня трох з пяці арыштаваных актывістаў Саюзу палякаў Беларусі гвалтоўна вывезлі ў Польшчу. Вызваленне ўзамен на дэпартацыю прапаноўвалі таксама Анджэліцы Борыс і Анджэю Пачобуту, аднак яны адмовіліся. Таксама Пачобут некалькі разоў адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

Цяпер Анджэй знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА. Яму пагражае да 12 гадоў калоніі.

паводле Белсат/нг