Беларуская Служба

З Белдзяржфілармоніі могуць звольніць 75 чалавек

26.11.2021 18:37
Сяргей Будкін: Рэпрэсіі закранаюць усіх асоб, нелаяльных у адносінах рэжыму.
Беларуская дзяржаўная філармоніяфота: Вікіпедыя/Чаховіч Уладзіслаў/Public domain

Як стала вядома Радзе беларускай культуры, у Беларускай дзяржаўнай філармоніі плануецца звальненне супрацоўнікаў па палітычных матывах. Звальненні будуць масавымі. Спіс меркаваных кандыдатаў на скарачэнне ўключае 75 імёнаў.

Меркаваннем кіраўніка Беларускай рады культуры Сяргея Будкіна, рэпрэсіі закранаюць усіх асоб, нелаяльных у адносінах рэжыму.

- Нарэшце дабраліся рукі да культуры ў рэпрэсіўнай машыны. Гэта ўжо, відаць, сістэмная праца па вычышчэнню ўсіх нязгодных ці нават проста нелаяльных. Відавочна, сітуацыя разгортвалася з часу масавых пратэстаў, калі творчыя людзі стаялі ў першых шэрагах.

нг