Беларуская Служба

У Беларусі пачаўся дэфіцыт малака

02.12.2021 14:10
На ўнутраным рынку краіны сфарміраваўся з-за рэгулявання дзяржавай коштаў дэфіцыт гэтага тавару.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

На пачатку бягучага году чыноўнікі ўвялі ў Беларусі дзяржаўнае рэгуляванне цэн, вытлумачыўшы гэта клопатам "сацыяльнай дзяржавы" аб спажыўцах.

Пасля ўвядзення дзяржрэгулявання коштаў на ежу падкантрольныя Лукашэнку «дзяржаўныя кампаніі» пачалі масава вывозіць малако ў РФ, дзе яго прадаюць на 25-30% даражэй, чым у Беларусі. У выніку на ўнутраным рынку сфармаваўся дэфіцыт прадукту.

Цяпер «лукашэнкаўскі ўрад» аб'явіў пра адмену дзяржрэгулявання коштаў. Замест гэтага ўводзяцца карткі на ежу. Так лукашысты клапоцяцца пра харчовую бяспеку, паведамляе «Наша ніва».