Беларуская Служба

Памежны камітэт Беларусі паведаміў аб парушэнні мяжы ўкраінскім верталётам Мі-8

04.12.2021 20:14
Гэта адбылося ў час вучэнняў.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Фота: svaboda.org

Памежны камітэт Беларусі паведаміў аб парушэнні мяжы ўкраінскім верталётам Мі-8. Гэта адбылося ў час вучэнняў. Парушэнне было ненаўмысным – каментуюць беларускія дзяржаўныя СМІ.

Аднак ва Украіне абвяргаюць парушэнне паветранай прасторы Беларусі.

«Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Парушэння паветранай прасторы пілоты не дапусцілі», – паведаміў «Радыё Свабода» прэсавы сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.

Паводле яго, у межах спецыяльнай аперацыі «Палессе», што пачалася 23 лістапада, сапраўды павялічылася колькасць выкарыстання авіяцыі для маніторынгу мяжы з Беларуссю.

«Сёння авіяцыя таксама выкарыстоўвалася, аднак пілоты не дапусцілі парушэнняў паветранай прасторы Беларусі ў часе палётаў», – падкрэсліў Андрэй Дземчанка.

вх