Беларуская Служба

Лукашысты рыхтуюць новыя падаткі для беларусаў

06.12.2021 12:29
З новага году ўлады плануюць унесці змены ў Падатковы кодэкс.
Ілюстрацыйны здымакImage from Pixabay/CC0

З’явіцца новы падатак – на кватэры да 50 рублё0 у год. Таксама плануюцца новыя новыя падаткі на інтэрнэт-гандаль. Aliexpress, Ozon, Wildberries хочуць абавязаць плаціць падатак з прывязкаю да ПДВ.

Вырасце падатак і для прыватных прадпрымальнікаў. Стаўка адзінага падатку вырасце да 18 % падаходнага падатку. На яе перавядуць большасць прадпрымальнікаў.

Гэта звязана з тым, што ў Беларусі за апошні год значна павялічыўся бюджэтны дэфіцыт.

Згодна з законам аб рэспубліканскім бюджэце на 2021 год дэфіцыт цэнтральнай казны быў устаноўлены на ўзроўні 4,047 мільярдаў BYN. Па выніках 10 месяцаў 2021-га ўдакладнены дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту склаў 6,2 млрд BYN.

юл