Беларуская Служба

Рэжым Лукашэнкі адказаў на санкцыі ЕС

06.12.2021 12:49
Урад Галоўчанкі забараніў увоз у Беларусь шэраг тавараў з Заходніх краін.
Ілюстрацыйны здымакPA/MARTIN DIVISEK Dostawca: PAP/EPA

На мінулым тыдні Еўрасаюз увёў санкцыі ў дачыненні да рэжым Лукашэнкі. Прынятыя меры закранулі асноўныя экспартныя крыніцы даходаў лукашысцкага рэжыму.

У панядзелак рэжым агучыў свой адказ. Міністэрства замежных спраў рэжыму паведаміла, што прынятыя меры па забароне ўвозіць у Беларусь шэраг тавараў з краін, якія далучыліся да санкцый.

Абвешчаныя таксама нейкія крокі «у дачыненні да авіяперавознікаў з краінаў Еўрасаюза і Вялікабрытаніі».

Таксама пашыраны спіс асоб, для якіх «непажаданыя» візіты ў Беларусь і ў «Саюзную дзяржаву».

Апраоч таго паведамляецца, што «будзе рэалізаваны шэраг іншых крокаў непублічнага характару».

юл