Беларуская Служба

З заўтрашняга дня Беларусь уводзіць абавязковыя навігацыйныя пломбы на транзітныя грузы з тэрыторыі Польшчы

08.12.2021 10:33
Адпаведная пастанова набудзе сілу за дзень: апублікавана 8 снежня, уступае 9-га снежня.
ілюстраційне фотоshutterstock.com/ilmarinfoto

З заўтрашняга дня Беларусь уводзіць абавязковыя навігацыйныя пломбы на транзітныя грузы, якія паступаюць з тэрыторыі Польшчы. Цана пломбы -10 базавых велічынь, - паведамляе ТК-Эканоміка па-беларуску.

У канцы ліпеня г.г Саўмін увёў абавязковае пламбаванне грузаў, якія ўвозяцца з Літвы. Пломбы каштавалі на палову менш – 5 базавых. Улетку літоўскім перавозчыкам далі месяц на падрыхтоўку да зменаў. А цяпер адпаведная пастанова набудзе сілу за дзень: апублікавана 8 снежня, уступае 9-га снежня.

Па інфармацыі Мытнага камітэта за 2020 г. праз Беларусь праехала больш як 2 млн 300 тысяч грузавых аўтамабіляў, або 6,5 тысячы грузавікоў штодзень.

Калі навігацыйнымі пломбамі ахапіць мяжу з Украінай і Латвіяй, то беларускі дзяржбюджэт атрымае 667 млн руб даходаў (2,3 млн × 10 × 29 руб).

яс