Беларуская Служба

Беларускі футбаліст набыў пазашляхавік для украінскай арміі

15.05.2022 14:06
Выкарыстанне джыпаў для патрэб мабільных груп стала характэрным метадам украінскай арміі пасля нападу Расіі.
  ()
Юрый Кендыш (злева) каля аўтамабіля Фота з сацыяльных сетак

Футбалісты латвійскага клуба «Рыга», украінцы Філіпаў, Юрчанка, Вакулка, і беларус Юрый Кендыш разам набылі аўтамабіль Nissan X-Trail для патрэб Узброеных сілаў Украіны, паведамляе "Наша Ніва".

Прычым машына не паехала пустой. Латвійскія валанцёры напакавалі яе гуманітаркай, піша ўкраінскі футбаліст і журналіст Дзмітрый Паваразнюк.

31-гадовы Юрый Кендыш гуляў за салігорскі «Шахцёр», брэсцкае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ, а таксама за нацыянальную зборную Беларусі. У Латвіі ён выступае са студзеня 2022-га.

Выкарыстанне джыпаў для патрэб мабільных груп стала характэрным метадам украінскай арміі пасля нападу Расіі.

эж


Батальён Каліноўскага і Беларускі Свабодны тэатр заключылі пагадненне

14.05.2022 18:34
Ідзецца пра гуманітарнае і культурнае супрацоўніцтве, у тым ліку з мэтай збору сродкаў і стварэння тэатральнай прадукцыі.