Беларуская Служба

Запарожская вобласць разрывае адносіны з Беларуссю

15.05.2022 16:34
Акрамя таго, разарвана пагадненне 1993 года аб эканамічным супрацоўніцтве паміж Запарожскай вобласцю і беларускімі тэрыторыямі.
Запарожжа Крыніца: zap.gov.ua

Запарожская вобласць разрывае адносіны з Беларуссю. У прыватнасці, разрываецца пагадненне 2018 года, заключанае паміж адміністрацыяй вобласці і Магілёўскім, Мінскім, Гомельскім, Гродзенскім і Брэсцкім абласнымі выканаўчымі камітэтамі, а таксама Гомельскім гарвыканкамам, распавялі ў адміністрацыі Запарожскай вобласці, reform.by.

Па даручэнні Кіраўніка Адміністрацыі Запарожскай вобласці Аляксандра Старуха, падрыхтаваны дакументы аб спыненні ўсіх гандлёва-эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязяў. Акрамя таго, разарвана пагадненне 1993 года аб эканамічным супрацоўніцтве паміж Запарожскай вобласцю і беларускімі тэрыторыямі.

«Беларусам магу параіць толькі адно: бяжыце ад Расеі далей. Таму мы без лішніх ваганняў разрываем усе гэтыя пагадненні аб супрацоўніцтве, масава заключаныя папярэдняй уладай», – заявіў Аляксандр Старух.

эж


Святлана Ціханоўская павіншавала Украіну і гурт Kalush Orchestra з перамогай у Еўрабачанні

15.05.2022 09:33
«Я ўпэўнена, што ўвесь свет сёння за Украіну, як і беларусы. Я віншую Украіну з гэтай перамогай», напісала лідарка дэмакратычнай Беларусі.