Беларуская Служба

Амерыканскія беларусы зладзілі дабрачынны прабег для Беларусі і Украіны

15.05.2022 20:03
Жадаючых бегчы было больш, чым месцаў. У эстафеце прымалі ўдзел беларусы з сямі штатаў.
Удзельнікі беларускіх камандаў у Каліфорніі Крыніца: ABA

У Каліфорніі адбылася спартовая акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязьнямі і ўкраінскімі салдатамі. 24 беларусы ў бел-чырвона-белай форме прабеглі 400 міляў у знак падтрымкі свабоднай Беларусі і за мір ва Украіны.

Дзве беларускія каманды «Free Belarus» (капітан Кацярына Масоха) і «Пагоня» (капітан Андрэй Рэмянчук)сабралі таксама сродкі для ўкраінскага шпіталя і беларускіх палітвязняў, якія выходзяць на волю. Пра акцыю «Радыё Свабодзе» расказалі прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Надзея Нортан і беларускі IT-спецыяліст Андрэй Рэмянчук. Абодва прымалі ўдзел у прабегу.

Жадаючых бегчы было больш, чым месцаў. У эстафеце прымалі ўдзел беларусы з сямі штатаў.

эж


Беларускі футбаліст набыў пазашляхавік для украінскай арміі

15.05.2022 14:06
Выкарыстанне джыпаў для патрэб мабільных груп стала характэрным метадам украінскай арміі пасля нападу Расіі.