Беларуская Служба

Хрэнін чакае ўступлення дзясяткаў краінаў у АДКБ

16.05.2022 09:46
«Гэта будуць дзясяткі дзяржаў, якія цэняць мір і стабільнасць, а не агрэсіўнасць і змену палітычнага ладу іншых дзяржаў».
Віктар ХрэнінКрыніца:Міністэрства абароны Беларусі.

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што Арганізацыя дамовы калектыўнай бяспекі будзе пашырацца, піша "Наша Ніва".

«Мы хутка ўбачым, як зменіцца мірапарадак, але АДКБ прадэманстравала сваю боегатоўнасць, сваю міралюбнасць і я думаю, што праз некалькі гадоў гэта будзе ўжо не шэсць краін. Гэта будуць дзясяткі дзяржаў, якія цэняць мір і стабільнасць, а не агрэсіўнасць і змену палітычнага ладу іншых дзяржаў», — заявіў Хрэнін.

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычны саюз, створаны дзяржавамі СНД на аснове Дагавора аб калектыўнай бяспецы, падпісанага 15 мая 1992 года. У АДКБ уваходзяць Расія, Беларусь, Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.

У студзені 2022 года Беларусь, Расія, Таджыкістан і Арменія накіравалі сваіх вайскоўцаў для падаўлення пратэстаў у Казахстане.

Аднак пасля ўварвання Расіі ва Украіну ўсе краіны АДКБ, акрамя Беларусі, дыстанцыяваліся ад Расіі і не падтрымалі яе падчас галасавання ў ААН. У той жа час тэрыторыя Беларусі выкарыстоўвалася для бамбардзіроўкі Украіны, а расійскія войскі з Беларусі спрабавалі захапіць Кіеў.

эж

Пасля ўступлення Фінляндыі ў НАТА мяжа Расіі з альянсам павялічыцца ў два разы

13.05.2022 15:07
Уступленне Фінляндыі замацуе паўночна-ўсходні фланг НАТА і такім чынам павысіць бяспеку Польшчы і краін Балтыі.