Беларуская Служба

Загінуў камандзір роты батальёна Кастуся Каліноўскага

16.05.2022 12:11
У крытычным стане яго спрабавалі давезці да шпіталя, але не паспелі.
Павел "Волат"Крыніца: Батальён імя К. Каліноўскага

Ротны Павел «Волат» быў паранены. У крытычным стане яго спрабавалі давезці да шпіталя, але не паспелі, паведамляе канал батальёна. «Волат» быў сапраўдным ваяром-легендай: быў паранены шмат разоў, але кожны раз Павел падманваў смерць – і кожны раз вяртаўся ў строй, – піша «Наша Ніва», спасылаючыся на тэлеграм-канал батальёна.

– Ён не вельмі любіў здымацца, таму пасля яго не засталося багата фота ці відэа. Але засталася памяць. Памяць тых, каго ён ратаваў у баях, хто абавязаны ягонай мужнасці сваім жыццём. Памяць ваяроў яго атрада, у якім ён быў стрыжнем і сэрцам. Памяць тых, каго ён бараніў», – напісалі яго паплечнікі.
Гэта ўжо шосты беларус, які загінуў ва Украіне з лютага 2022 года, змагаючыся супраць расійскіх інтэрвентаў.

Вядома, што раней у баях за Украіну загінулі: Канстанцін «Фенікс» Дзюбайла, Ілля «Літвін» Хрэнаў, Аляксей «Тур» Скобля, Зміцер «Тэрор» Апанасовіч і Зміцер «Ганс» Рубашэўскі.

эж