Беларуская Служба

У Беларусі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» унеслі сайт, які піша пра Польшчу і Беларусь

16.05.2022 13:12
Улады прызналі прадукцыю сайта MOST, а таксама іх суполкі ў Facebook, «ВКонтакте» і Тэлеграм-канал «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
 MOST    ,     .
Праект MOST робіць каманда беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца ў польскім Беластоку.Фота з адкрытых крыніц.

Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна яшчэ 28 красавіка, але вядома пра гэта стала толькі цяпер.

«Сёння прадукцыя большасці па-сапраўднаму прафесійных беларускіх СМІ прызнана "экстрэмісцкай". Нашаму праекту ўсяго чатыры месяцы, і нас ужо ўнеслі ў гэты "чорны спіс" – значыць, мы робім усё правільна. Для нас і нашых чытачоў нічога не змяняецца: мы па-ранейшаму будзем расказваць праўду», – пракаментаваў гэтую навіну галоўны рэдактар MOST Руслан Кулевіч.

Медыяпраект MOST робіць каманда беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца ў польскім Беластоку, за 50 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. У змушанай эміграцыі яны расказваюць пра падзеі, якія адбываюцца ў  Беларусі і Польшчы.

«Палітычныя падзеі ў Беларусі з 2020 года, крызіс з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы, вайна ва Украіне аддалілі грамадзянскую супольнасць Польшчы і Беларусі. Мы лічым, што надышоў час будаваць масты паміж дзвюма краінамі, і гэта — наша місія. Мы імкнемся ствараць якасны кантэнт пра падзеі па абодва бакі мяжы», — кажуць аўтары праекта.

БАЖ / вх