Беларуская Служба

У кнігарню «Кнігаўка» прыйшлі з ператрусам

16.05.2022 19:13
     .
У кнігарню «Кнігаўка» прыйшлі з ператрусам.Фота: "Наша Ніва"

Сёння быў першы дзень працы «Кнігаўкі», і туды ад ранку прыехалі Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая. Яны чапляліся да ўласнікаў кнігарні за тое, што тыя прадаюць гістарычныя кнігі на беларускай мове.

Пытанне выклікала, напрыклад, кніга пра Радзівілаў. Таксама Рыгор Азаронак раскрытыкаваў кнігу з фота, якое падалося яму «вельмі падобным да параду ветэранаў СС» (у рэальнасці на здымку было ўступленне літоўскага войска ў Вільні ў 1939-м).

А пасля абеду туды прыйшлі сілавікі з ператрусам, паведамілі чытачы «Нашай Нівы».

вх