Беларуская Служба

У Віцебску прайшлі вобшукі ў валанцёраў штаба Віктара Бабарыкі

17.05.2022 11:24
Супрацоўнікі міліцыі шукалі ў жыхароў Віцебска «экстрэмісцкія матэрыялы».
 .        ,   .
Ілюстрацыйнае фота. Так выглядае кватэра Вадзіма Пракоп'ева пасля вобшуку там, які праводзіў ГУБАЗіК.Фота: Скрыншот з відэа

Праваабаронцам стала вядома, як мінімум, пра тры вобшукі ў былых валанцёраў штаба Віктара Бабарыкі. Міліцыянты шукалі бела-чырвона-белую сімволіку і доказы таго, што хтосьці «зліваў» у сеціва асабістыя звесткі сілавікоў. Пакуль ніхто з віцяблянаў, у якіх прайшлі ператрусы, не затрыманы.

Магчыма з вобшукамі прыходзілі паводле дадзеных у запісных кніжках, знойдзеных у кіраўнікоў рэгіянальных структур выбарчага штабу Віктара Бабарыкі – вобшукі ў іх адбыліся раней - у Віцебску і ў Мінску.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск