Беларуская Служба

Лукашэнка падпісаў закон, які дазваляе расстрэльваць за «замах на тэрарызм»

18.05.2022 09:01
Норма ўвайшла ў чатыры артыкулы Крымінальнага кодэксу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Marcus_Trapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Закон № 165-3 набудзе моц 29 траўня, праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

Цяпер да расстрэлу могуць асудзіць не толькі за сам тэракт, але і за «замах на акт тэрарызму».
Раней сам факт уведзеных паправак звязвалі з дзейнасцю «рэйкавых партызанаў» у Беларусі.

Беларускі Хельсінскі Камітэт, Праваабарончы цэнтр «Вясна» і грамадская кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» выступілі з супольным зваротам з нагоды ўхвалення законапраекту, які ўводзіць дадатковыя магчымасці для смяротнага пакарання.

Яны заявілі пра крытычную недапушчальнасць пашырэння смяротнага пакарання ў Беларусі і адзначылі, што такая норма можа выкарыстоўвацца ў краіне для палітычнага ціску.