Беларуская Служба

Батальён Каліноўскага рыхтуе свой план адхілення Лукашэнкі ад улады

18.05.2022 12:26
Батальён імя Кастуся Каліноўскага абвесціў рыхтаванне Праграмы сілавога рэзерву.
     . 25  2022
Байцы батальёна Кастуся Каліноўскага прынялі прысягу. 25 сакавіка 2022 годаYouTube/screen

Пакуль вядома, што план палягае на выкананні дакладных інструкцыяў ад каардынатараў з батальёну.

«Я ведаю пра гэты план і вельмі прыхільна да яго стаўлюся. Бо пасля пачатку вайны ва Украіне стала зразумела, што цяпер, калі мы кажам пра план пераменаў, ён будзе сінтэзаваны з сілавой часткі і ціску – унутранага і вонкавага. Сілавы фактар будзе прысутнічаць, мы ад яго нікуды не дзенемся. У адваротным выпадку гэта будуць масавыя расстрэлы на вуліцах», – кажа грамадскі дзеяч, кіраўнік Беларускага свабоднага тэатру Мікалай Халезін.

Аднак не ўсе падзяляюць аптымізму наконт магчымасці рэалізацыі сілавога варыянту зрынання рэжыму Лукашэнкі сіламі Батальёну Кастуся Каліноўскага.

«Такі сцэнар імаверны. Гэта можа адбыцца. Але для гэтага маюць сысціся шмат якія фактары. У першую чаргу, павінна быць абяскроўленая сама Расея. Яна павінна ўсе свае войскі, якія стаяць у Беларусі, адвесці да Данецку. Таму я прапаную глядзець на гэты варыянт «з халоднаю галавою». Гэта толькі адзін з магчымых сцэнароў», – мяркуе бізнесовец, экс-палітвязень Аляксандр Кныровіч.

Белсат/яс