Беларуская Служба

Затрыманыя дырэктар і бухгалтар газеты «Беларусы і рынак»

18.05.2022 14:21
«Беларусы і рынак» – бадай што апошняе незалежнае выданне, якое працуе ў Беларусі.
Будынак КДБ у Мінску Shutterstock.com / kateafter

Раніцай 18 траўня КДБ затрымаў дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых і бухгалтара выдання Юлію Кахно. З галоўным рэдактарам тыднёвіка Андрэем Александровічам няма сувязі, паведамляе «Еўрарадыё».

Па словах жонкі Залатых, яму інкрымінуюць артыкул 130 КК Беларусі – «Распальванне нацыянальнай варажнечы». У яго канфіскаваныя ноўтбук і сродкі сувязі. Прыкладна гадзіну таму дырэктар выдавецтва ў суправаджэнні траіх следчых зайшоў у рэдакцыю выдання.

«Беларусы і рынак» – бадай што апошняе незалежнае выданне, якое працуе ў Беларусі. Гэта прэстыжная газета, з большага прысвечаная эканоміцы.

вс