Беларуская Служба

Google забараніў беларусам загружаць і абнаўляць платныя прыкладанні ў Play Store

18.05.2022 18:01
У адрозненне ад расіян яны могуць рабіць унутраныя пакупкі і афармляць падпіскі ў бясплатных прыкладаннях.
Google
Googleshutterstock/Page Light Studios

10 сакавіка, праз два тыдні пасля маштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, кампанія Google заблакавала магчымасць аплаты падпісак, пакупкі мабільных праграм і лічбавых тавараў унутры іх карыстальнікам Android з Расіі ў сувязі з санкцыямі. З 5 мая кампанія перастала размяшчаць у фірмовай краме новыя платныя прыкладанні, створаныя расійскімі распрацоўшчыкамі, і абнаўленні да ўжо існуючых.

Як паведамляе Dev.by, цяпер аналагічныя меры распаўсюджваюцца на распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў з Беларусі.

Беларускія карыстальнікі платных дадаткаў зараз пазбавяцца абнаўленняў бяспекі і новых функцый. Але ў адрозненне ад расіян яны могуць рабіць унутраныя пакупкі і афармляць падпіскі ў бясплатных прыкладаннях, паведамляе Радыё «Свабода».

вс