Беларуская Служба

Жыхара Віцебскай вобласці асудзілі за «неаднаразовую» абразу Лукашэнкі

19.05.2022 11:22
Усяго ў справе фігуруюць 25 эпізодаў.
Ілюстрацыйны здымакфота: ilikeyellow/shutterstock

Суд Полацкага раёна прызнаў вінаватым жыхара пасёлка Фарынава Андрэя Патрэбку паводле ч. 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса – за шматразовыя абразы ў адрас Аляксандра Лукашэнкі.

Падставай для абвінавачанняў сталі каментары ў сацсетках. Усяго ў справе фігуруюць 25 эпізодаў, хаця ў следчых падазрэнні выклікалі куды болей допісаў.
Лінгвістычная экспертыза паказала, што частка выказванняў пра Аляксандра Лукашэнку, а таксама пра Наталлю Качанаву, хоць і ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку, але не маюць негатыўных ацэнак.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск