Беларуская Служба

Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Гундара вярнулі ў залу суду

19.05.2022 11:31
Працягваецца другі дзень суда па справе Аўтуховіча. Справу адсочвае праваабарончы цэнтр «Вясна».
Мікалай Аўтуховіч на судзе фота: БелТА

У гродзенскай турме 19 траўня працягваецца суд над дванаццаццю фігурантамі «справы Аўтуховіча», восемь з іх – палітвязні. Па хадайніцтву дзяржабвінавачвання Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Гундара, якіх учора выдалілі з залы суда за «парушэнне парадку», сёння вярнулі на судовы працэс.

У судзе пачалі зачытваць абвінавачванне. Агулам усіх фігурантаў, у залежнасці ад ролі, вінавацяць па 15 артыкулах Крымінальнага кодэкса. «Вясна» распавядае, як праходзіць другі дзень суда па «справе Аўтуховіча».

Падрабязнасці публікуе «Вясна».

ав

У гродзенскай турме пачаўся суд па справе Мікалая Аўтуховіча - яму пагражае расстрэл

18.05.2022 13:28
На судовы працэс пусцілі толькі двух сваякоў абвінавачаных.