Беларуская Служба

На памежных АЗС у Беларусі дызельнае паліва будуць прадаваць па павышаных цэнах

19.05.2022 11:53
Хутчэй за ўсё такім чынам рэжым Лукашэнкі ўводзіць новыя «контрсанкцыі», якія закрануць еўрапейскіх перавозчыкаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne shutterstock, Ronni Olsson

У Беларусі 12 памежных АЗС, замацаваных за пунктамі пропуску, будуць прадаваць дызельнае паліва па павышаных цэнах. Як паведамляе «Белнафтахім», новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 20 мая.

Напярэдадні з’явілася інфармацыя пра аб’явы на памежных АЗС пра новы кошт дызельнага паліва – 3 рублі 58 капеек за літр, паведамляе «Еўрарадыё».

Хутчэй за ўсё рэжым Лукашэнкі ўводзіць новыя «контрсанкцыі», якія закрануць еўрапейскіх перавозчыкаў. У пачатку мая ім было забаронена праязджаць па тэрыторыі Беларусі, за выключэннем даезду праз пэўныя пункты пропуску да месцаў перагрузкі ці перачэпкі, якія знаходзяцца недалёка ад мяжы. Гэта быў адказ на забарону для беларускіх грузавікоў уязджаць на тэрыторыю ЕС.

вс