Беларуская Служба

Батальён імя Каліноўскага разросся да палка

21.05.2022 15:34
«Беларускае вызвольнае войска – гэта фактар, які будзе мець уплыў на гістарычныя перамены ў нашай Бацькаўшчыне». 
Байцы Палка Каліноўскага Крыніца: https://t.me/belwarriors

Батальён імя Кастуся Каліноўскага аб’яднаўся з батальёнам «Літвін» і батальёнам «Волат». Пра гэта ў відэазвароце ад 21 траўня заявіў ваяр батальёну Каліноўскага Дзяніс Прохараў пазыўны «Кіт»:

– Прымаючы пад увагу маштаб задач, якія стаяць перад беларускімі ваярамі, мы пераходзім да наступнага этапу разбудовы нацыянальнай вайсковай адзінкі… Беларускае вызвольнае войска – гэта фактар, які будзе мець уплыў на гістарычныя перамены ў нашай Бацькаўшчыне. Сёння прыйшоў час абвесціць аб стварэнні наступнай вайсковай фармацыі – палку Каліноўскага.

У складзе Узброенных сілаў Украіны ваюе ўжо некалькі беларускіх фармаванняў. Станам на 21 траўня вядома, што ў баях за волю і незалежнасць Украіны ўжо загінула шэсць беларусаў: Канстанцін «Фенікс» Дзюбайла, Ілля «Літвін» Хрэнаў, Аляксей «Тур» Скобля, Зміцер «Тэрор» Апанасовіч, Зміцер «Ганс» Рубашэўскі і Павел «Волат».

эж

Эмігранты з Беларусі дапамагаюць Батальёну імя К. Каліноўскага

19.04.2022 13:38
Збор дапамогі адбываецца ў Беларускім Доме ў Варшаве.

Вадзім Пракоп'еў заявіў, што полк «Пагоня» ужо створаны

29.04.2022 08:06
Трэніровачны курс разлічаны на чатыры тыдні, за гэты час, як запэўнівае Пракопʼеў, навыкаў і уменняў набудзецца больш, чым «за два гады службы ў Чырвонай арміі».