Беларуская Служба

Украіна заяўляе, што Беларусь узмацняе разведку на мяжы

22.05.2022 19:31
Украінцы мяркуюць, што захоўваецца пагроза нанясення з тэрыторыі Беларусі авіяцыйных і ракетных удараў па аб'ектах на тэрыторыі Украіны.
Украінскія салдаты Bumble Dee/ Shutterstock

Падраздзяленні Узброеных сіл Беларусі разгарнулі дадатковыя сродкі радыёэлектроннай разведкі ў памежных раёнах Гомельскай вобласці, паведаміў афіцыйны прадстаўнік украінскай арміі.

Паводле Кіева, на валынскім і палескім напрамках падраздзяленні Узброеных сіл Беларусі ўзмацнілі вядзенне разведкі. Таксама адзначаецца разгортванне дадатковых сродкаў радыёэлектроннай разведкі ў памежных раёнах Гомельскай вобласці, гаворыцца ў паведамленні ўкраінскага боку.

Украінцы мяркуюць, што захоўваецца пагроза нанясення з тэрыторыі Беларусі авіяцыйных і ракетных удараў па аб'ектах на тэрыторыі Украіны.

вс