Беларуская Служба

Лукашэнка накіраваў ліст у ААН заявіўшы, што ён не здраднік і не агрэсар і што Беларусь выступае за мір

23.05.2022 15:37
Лукашэнка напісаў ліст генэральнаму сакратару ААН Антонію Гутэрышу пра вайну ва Украіне.
 .
Аляксандр Лукашэнка. Ілюстрацыйны здымакфота: Drop of Light/shutterstock

Пасланне было перададзена ў час сустрэчы пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН Валянціна Рыбакова з генеральным сакратаром ААН 18 мая, паведаміла БЕЛТА.

Лукашэнка падкрэсліве, што для Беларусі вялікай каштоўнасцю з'яўляецца міралюбівая знешняя палітыка. Ён нагадвае аб намаганнях Беларусі па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны ў 2014-2015 гадах, а таксама пра свой унёсак у пачатковыя перагаворы Расіі і Украіны, якія адбыліся сёлета на тэрыторыі Беларусі.

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь не зʼяўляецца ні агрэсарам, ні здраднікам. Пасмеў напісаць: «для нашай краіны важны сумленнасць і прыстойнасць у адносінах».
Дыктатар звярнуўся да АНН з прапановай заклікаць заходнія краіны «устрымацца ад паставак узбраенняў, інфармацыйнай вайны і розных правакацый» для спынення канфлікту і перадухілення глабальнай вайны.

Лукашэнка жадае быць удзельнікам міратворчых сустрэч.

Радыё Свабода адзначае, што ў сваім лісце Лукашэнка не напісаў, што менавіта Расія напала на Украіну, забівае яе грамадзян, робіць шматлікія разбурэнні і акупуе тэрыторыі.

У лісце да Гутэрыша Лукашэнка не згадаў, якую ролю адыграла ў нападзе і абстрэлах украінскіх гарадоў улада Беларусі, што Беларусь цалкам займае бок Расіі. І ні слова аб тым, што ў Беларусі не дазваляюцца ніякія праявы падтрымкі для Украіны, і што гэта караецца рэпрэсіямі.

Нядаўна Антонію Гутэрыш дапусціў паслабленне санкцый супраць Расіі і Беларусі ў сферы калійных угнаенняў, каб гэтыя дзяржавы дазволілі экспарт збожжа з Украіны для Афрыкі.
Гэты факт асмеліў Лукашэнку звярнуцца непасрэдна да генеральнага сакратара ААН.

яс