Беларуская Служба

Былы палітзняволены Ціхан Клюкач вырашыў далучыцца да палка Каліноўскага

25.05.2022 15:18
Ціхан Клюкач адбыў пакаранне ў 1,5 года калоніі і 7 сакавіка выйшаў на волю. Цяпер Ціхан у Варшаве, днямі збіраецца ехаць ваяваць ва Украіну.
     . 25  2022
Байцы батальёна Кастуся Каліноўскага прынялі прысягу. 25 сакавіка 2022 годаYouTube/screen

Былы палітвязень, 19-гадовы Ціхан Клюкач у інтэрв'ю Радыё Свабода кажа, што днямі зʼязджае ва Украіну – ваяваць у палку Кастуся Каліноўскага. Што да перамен у Беларусі, то, на ягоную думку, іншых шляхоў, акрамя сілавога, цяпер няма.

Ціхан Клюкач атрымаў паўтара года турмы за тое, што здымаў на відэа, як ягоная сяброўка, 18-гадовая Соня Малашэвіч, распісвала фарбай з балончыка шчыты сілавікоў і агароджу. На судзе Ціхан усю віну ўзяў на сябе – маўляў, ён наносіў фарбу на шчыты, і заявіў, што «кожны прыстойны чалавек так бы зрабіў».

Соф’я Малашэвіч, пачуўшы, што пракурор патрабуе для Ціхана паўтара года зняволення, прамовіла: «Клянуся, Ціхан не заслугоўвае такога пакарання… Ціхан дзесяць тысяч разоў угаворваў мяне адысці ад гэтай агароджы».
У выніку Соф’я Малашэвіч атрымала 2 гады пазбаўлення волі і дагэтуль знаходзіцца ў гомельскай жаночай калоніі.

Ціхан Клюкач адбыў пакаранне ў 1,5 года калоніі і 7 сакавіка выйшаў на волю. Цяпер Ціхан у Варшаве, днямі збіраецца ехаць ваяваць ва Украіну.

Паводле Наша Ніва/яс