Беларуская Служба

Расія плануе атакі на Мазыр, каб уцягнуць Беларусь у вайну

24.06.2022 17:13
Крэмль плануе арганізаваць напады на жылыя дамы ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці, каб уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны, паведамляе ў пятніцу ўкраінская ваенная выведка.
.
Мазыр.Фота: flickr.com/photos/161695594@N07

«Паводле атрыманых дадзеных, Расія паспрабуе ўцягнуць Беларусь у ваенны канфлікт з Украінай шляхам шэрагу правакацый супраць інфраструктурных аб'ектаў і грамадзянскага насельніцтва», – гаворыцца ў прэс-рэлізе Галоўнага ўпраўлення выведкі (ГУВ) Мінабароны Украіны.

Паводле заявы ўкраінскай выведкі, у горад Мазыр, недалёка ад мяжы паміж Беларуссю і Украінай, прыбылі дыверсійныя групы. Сярод іх кадравыя супрацоўнікі расійскай ваеннай выведкі і найміты прыватных ваенных кампаній, падкантрольных Яўгену Прыгожыну і міністру абароны Сяргею Шайгу.

У планы гэтых груповак уваходзіць арганізацыя серыі нападаў у Беларусі.

«Такім чынам, будзе прыменены сцэнар, аналагічны таму, які выкарыстоўваўся ў Расіі падчас вайны ў Чачні. Тады расейскія спецслужбы арганізавалі выбухі ў некалькіх будынках у Разані, абвінаваціўшы міфічных «чачэнскіх байцоў».

Паводле звестак выведкі, ГУВ плануе нанесці серыю артылерыйскіх і ракетных удараў па Мазырскім НПЗ, абʼектах грамадзянскай інфраструктуры і жылых кварталах. Падчас абстрэлу, сцвярджае выведка, таксама мусяць прагрымець выбухі ў жылых дамах, шпіталі і ў школе.
Крамлёўскія «куратары» мяркуюць, што гэта стане «casus belli» для беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі, фармальнай падставай для абвяшчэння вайны Украіне.

Украінская выведка паведаміла, што афіцэры беларускай арміі, якія валодаюць гэтай інфармацыяй, пачалі эвакуацыю сваіх семʼяў з Мазыра.

PAP / вх