Беларуская Служба

Лукашэнка паскардзіўся Пуціну на Літву і Польшчу

25.06.2022 17:47
.
У. ПуцінPAP/EPA/MIKHAIL METZEL / KREMLIN / SPUTNIK / POOL

Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь занепакоеная «канфрантацыйнай палітыкай» Польшчы і Літвы, паведамляе агенцтва ТАСС.

Лукашэнка заявіў, што яму «жыццёва важна» абмеркаваць з Пуціным пытанні абароны.
ТАСС таксама паведамляе, што Пуцін прапанаваў Лукашэнку абмеркаваць сітуацыю з пастаўкамі ўгнаенняў на ўсясветным рынку, адзначыўшы, што Масква і Мінск з'яўляюцца аднімі з найбуйнешых пастаўшчыкоў у свеце.

ав



Беларусь пазбаўленая статусу назіральніка ў Энергетычнай хартыі

25.06.2022 16:46
Краіны-сябры Энергетычнай хартыі пазбавілі Беларусь і РФ статусу назіральнікаў у супольнасці, а таксама прыпынілі часовае ўжыванне Дамовы да Энергетычнай хартыі ў дачыненні да Беларусі.