Беларуская Служба

У Беларусі расіяне рыхтуюць дыверсантаў для адпраўкі ва Украіну

26.06.2022 20:12
Таксама кіраўніцтва ўстаноў і арганізацый Гомельскай вобласці папярэджаныя аб верагоднасці вяртання падраздзяленняў Узброеных Сіл РФ.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/eanstudio

У Беларусі расіяне рыхтуюць дыверсантаў для адпраўкі ва Украіну. Пра гэта гаворыцца ў аператыўнай інфармацыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны, якую прадставіў Аляксандр Штупун:

-На Валынскім і Палескім кірунках, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, адзначаецца падрыхтоўка асобнымі падраздзяленнямі Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі дыверсійна-разведвальных груп для іх далейшых дзеянняў на тэрыторыі Украіны.

26 чэрвеня, у Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны праінфармавалі, што РФ павялічвае сваю ваенную прысутнасць у Беларусі. У прыватнасці, кіраўніцтва ўстаноў і арганізацый Гомельскай вобласці папярэджаныя аб верагоднасці вяртання падраздзяленняў Узброеных Сіл РФ. Таксама расейцы плануюць перакінуць аэрадром у Баранавічах 10 вайсковых самалётаў.

эж

ГУР Украіны: Расія павялічвае вайсковую прысутнасць у Беларусі

26.06.2022 14:27
 «Кіраўніцтва ўстановаў і арганізацыяў Гомельскай вобласці папярэдзілі пра верагоднасць вяртання падраздзяленняў Узброеных Сілаў Расіі».

У вайне супраць Украіны Расія страціла 34850 салдат

26.06.2022 17:08
За суткі расяяне страцілі каля 150 вайскоўцаў.