Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны: Беларусы дакладна падтрымліваюць нас, але Крэмль хоча ўцягнуць іх у вайну

27.06.2022 10:53
Палітык заклікаў беларусаў не даць уцягнуць сябе ў вайну.
      ()
Беларусы на акцыі салідарнасці з Украінай (ілюстрацыя)Shutterstock.com

Уладзімір Зяленскі ў начным звароце, акрамя іншага, звярнуўся да беларусаў і заклікаў не даць уцягнуць сябе ў вайну:

-Хачу звярнуцца сёння да грамадзян Беларусі. Да людзей – і цывільных, і ў пагонах. Вас уцягваюць у вайну. І нават больш актыўна, чым гэта было ў лютым і ў вясновыя месяцы. У Крамлі за вас ужо ўсё вырашылі – вашыя жыцці для іх нічога нявартыя. Але вы не рабы і не гарматнае мяса. Вы не павінны паміраць. І вы ў сілах не даць нікому вырашаць за вас, што вас чакае далей.(...)


Між тым, паводле звестак Генеральнага штабу Украіны, у Белгарадзкую вобласць РФ УС Беларусі адправілі чарговую партыю боепрыпасаў.

эж


ГУР Украіны: Расія павялічвае вайсковую прысутнасць у Беларусі

26.06.2022 14:27
 «Кіраўніцтва ўстановаў і арганізацыяў Гомельскай вобласці папярэдзілі пра верагоднасць вяртання падраздзяленняў Узброеных Сілаў Расіі».

У Беларусі расіяне рыхтуюць дыверсантаў для адпраўкі ва Украіну

26.06.2022 20:12
Таксама кіраўніцтва ўстаноў і арганізацый Гомельскай вобласці папярэджаныя аб верагоднасці вяртання падраздзяленняў Узброеных Сіл РФ.