Беларуская Служба

Палітвязня Дзмітрыя Папова накіравалі ў бабруйскую калонію

27.06.2022 14:32
Доўгі час сваякам не паведамлялі, куды з гомельскага СІЗА этапавалі палітвязня.
Дзмітрый Папоўhttps://www.youtube.com/watch?v=hKIYdT1zfbE

Дзмітрый Папоў, грамадзянін РФ быў мадэратарам сацыяльных сетак «Страна для жизни». З беларускімі пратэстамі раней звязаны не быў, у Расіі кіраваў ультрапатрыярхальным праектам «Мужское государство» і праектам выяўлення твараў і прозвішчаў сілавікоў «Сканер», паведамляе ПЦ Вясна.

Перад затрыманнем ён запісаў відэа , у якім распавядае, што яго шукаюць міліцыянты і хочуць затрымаць у межах крымінальнай справы. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293, арт. 342, арт. 191 і арт. 130.
У Гомелі 14 снежня 2021 быў вынесены прысуд  Папову па «справе Ціханоўскага»: 16 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Доўгі час сваякам не паведамлялі, куды з гомельскага СІЗА этапавалі палітвязня. Цяпер стала вядома, што Дзмітрый знаходзіцца ў бабруйскай калоніі № 2.

Падтрымаць Дзмітрыя: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Дзмітрый Юр'евіч Папоў (на лістах пазначайце «каранцін»)