Беларуская Служба

Ірына Леўшына: «Суд успрымаю як паходы ў тэатр»

27.06.2022 15:13
Ад дырэктаркі «БелаПАНу» Ірыны Леўшынай прыйшла вестка.
Ірына Леўшынафота: Радыё «Свабода»

Ірына Леўшына нядаўна даслала ліст датаваны 16 чэрвеня, у якім падзялілася апошнімі навінамі, паведамляе Вясна.

«На жаль, не ведаю, як вас завуць, але дакладна ведаю, што вы – добры чалавек. Дзякуй велізарнае за смачную перадачу і за ўвагу! Гэта так выдатна – калі пра цябе памятаюць не толькі родныя. У мяне ўсё добра – другі тыдзень кожны дзень езджу на суды. Вельмі шкада, што суд закрыты. Затое кампанія побач выдатная. Таму я гэтыя паездкі ў суд успрымаю як паходы ў тэатр з сябрамі. Спадзяюся ў вас усё добра. Перадавайце прывітанне выдатнаму летняму Менску, мы яго бачым толькі маленькімі кавалачкамі і ўрыўкамі».

Мінскі абласны суд 6 чэрвеня пачаў разглядаць «справу БелаПАНу».

яс