Беларуская Служба

Казахстанцы назіраюць за падзеямі ў Беларусі са спачуваннем

28.06.2022 09:11
Наш карэспандэнт паразмаўляў з жыхарамі казахстанскай сталіцы.
Астана/Нурсултанpixabay.com/Boztai/Akimkhan

Казахстанцы назіраюць за падзеямі ў Беларусі са спачуваннем, а некаторыя – нават пераяждаюць туды жыць. Наш карэспандэнт паразмаўляў з жыхарамі казахстанскай сталіцы.

Па афіцыйных дадзеных, у Беларусь ў 2021 годзе прыехала каля 14 тысяч працоўных мігрантаў, сярод якіх нямала выхадцаў з Сярэдняй Азіі, у тым ліку – Казахстана.

У размовах з карэспандэнтам жыхары Нур-Султана – журналісты і біззнесмены – паведамілі, што у казахстанцаў сапраўды становіцца папулярным пераезд ў Беларусь. Галоўная прычына – дзеля бізнесу: з Мінска лягчэй скарыстацца перавагамі адзінай эканамічнай прасторы і пастаўляць еўрапейскія тавары ў Казахстан. Ды і з’явілася шмат танных кватэр.

Пасля змены кіраўніцтва краіны ў студзені 2022 года казахстанцы ўздыхнулі свабодней, на нядаўнім рэферэндуме змянілі амаль траціну канстытуцыі і Казахстан зрабілі крок ад прэзідэнцкага ладу да прэзідэнцка-парламенцкага.

Тым часам, у Казахстан прыязджае шмат расіянаў. Спачатку ўцякалі з-за вайны ва Украіне, цяпер уцякаюць ад санкцый, якія сур’ёзна звузілі расіянам магчымасці скарыстацца сваімі грашамі.

Сярод казахстанцаў большасць супраць агрэсіі Расіі да Украіны, але некаторыя кажуць «можа так было трэба». Да беларусаў ставяцца са спачуваннем – маўляў, «патрапілі з полымя ў агонь». У адказ на інфармацыю аб трэцім годзе рэпрэсіяў пасля пратэстаў 2020 уздыхаюць: «а што ж вы хацелі, людзі кшталту Назарбаева і Лукашэнкі аддаюць уладу неахвотна». І лічаць, што казахстанцам больш пашанцавала. Пры гэтым, карткі амаль усіх беларускіх банкаў у Казахстане не працуюць.

Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё, Казімір Шчадковіч, Мінск