Беларуская Служба

Украінскі дэпутат заклікае беларусаў дзейнічаць

28.06.2022 10:36
Аляксей Ганчарэнка: Патлумачце, што Лукашэнка дасць загад уварвацца ва Украіну, тады трэба павярнуць зброю супраць Лукашэнкі.
Народны дэпутат Украіны Аляксей Ганчарэнка крыніца: Белсат

Учора вылілася чарговая хваля хэйту ад украінцаў супраць беларусаў.

Новае паведамленне ад ананімных украінцаў беларусам узарвала байнэт. Нагодаю стаў допіс на чырвона-зялёным фоне, дзе напісана, што беларусы «кату прадаліся», што Беларусь «нізка ўпала ў вачах» украінцаў, а рукі беларусаў «ва ўкраінскай крыві».

Народны дэпутат Украіны Аляксей Ганчарэнка ў эфіры Белсату сказаў, што найбольш рады спрэчкам паміж украінцамі і беларусамі – Пуцін і Лукашэнка. Украінскі дэпутат звярнуўся да беларусаў:

- Я звяртаюся да беларусаў: Трэба дзейнічаць, а не проста сядзець і казаць «мы ахвяры». Вядома, што не кожны можа пайсці і, там, забіць Лукашэнку, але кожны можа перадрукаваць самвыдат, затэлефануйце сваім сябрам, блізкім, знаёмым, якія служаць, сустрэньцеся з роднымі салдата, афіцэра беларускай арміі і патлумачце, што калі Лукашэнка дасць загад уварвацца ва Украіну, тады трэба павярнуць зброю супраць Лукашэнкі і нарэшце скінуць гэты злачынны рэжым. Або заўтра Лукашэнка выдасць загад забіваць украінцаў, а беларусы скажуць «Ну што ж мы можам зрабіць? Гэта Лукашэнка вінаваты, ён выдаў такі загад і таму мы сёння вас забіваем».

Украінскі палітык адначасова падкрэсліў, што ён удзячны тым беларусам, якія рознымі спосабамі дапамагаюць украінцам.

яс