Беларуская Служба

Белстат засакрэціў інфармацыю пра экспарт тавараў і паслуг

28.06.2022 13:58
У Галоўным упраўленнем статыстыкі знешняга гандлю Белстата журналістам адказалі сцісла: "Без каментароў".
Ілюстрацыя Крыніца: Pixabay

Белстат засакрэціў інфармацыю пра экспарт тавараў і паслуг, у тым ліку ІТ-паслуг, , піша devby.io.

Звесткі па відах экспарту публікаваліся ў зборніку Белстата пра сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі. Але ў зборніку, апублікаваным 27 чэрвеня, статыстыка за студзень-красавік адсутнічае. 

Засталіся толькі агульныя даныя па экспарце і імпарце паслуг (за студзень–красавік), інфармацыя пра знешні гандаль па рэгіёнах (Расія, СНД, па-за СНД, ЕЗ, ЕАЭС) і даныя пра знешні гандаль паслугамі па абласцях і Мінску.

У Галоўным упраўленнем статыстыкі знешняга гандлю Белстата журналістам адказалі сцісла: "Без каментароў".

эж


Вялікія еўрапейскія банкі спыняюць працу нават з непадсанкцыйнымі беларускімі кліентамі

28.06.2022 07:56
«Літоўцы, немцы, італьянцы, латышы — ды амаль усе адмаўляюцца. Асабліва ўплывае на справы пазіцыя літоўцаў, бо суседзі — усе працавалі праз іх. А цяпер ні аплаты правесці, ні прыняць самім»