Беларуская Служба

Павал Латушка: NATO афіцыйна прызнала Беларусь саўдзельніцай вайны ва Украіне

30.06.2022 10:10
Кіраўнік НАУ звярнуўся з гэтай нагоды да беларускіх вайскоўцаў.
Павал ЛатушкаНАУ

Альянс заявіў, што Беларусь абавязаная спыніць свой саўдзел у вайне. Кіраўнік НАУ Павал Латушка звярнуўся з гэтай нагоды да беларускіх вайскоўцаў.

-30 краін свету адмовіліся слухаць Лукашэнку і занялі па ім канкрэтную пазіцыю. Таму пятляйце, ці не пятляйце, але рэжым Лукашэнкі з’яўляецца саўдзельнікам вайны і будзе несці адказнасць за свае ваенныя злачынствы. А для беларускім вайскоўцаў прыйшоў час зразумець: вы альбо раздзеліце з Лукашэнкам гэтую адказнасць, альбо будзеце тымі, хто дапаможа яго да яе прыцягнуць. Зброя ў вас ёсць, выбар – таксама.

На саміце NATO, між іншым, прынятае рашэнне аб узмацненні ўсходняга флангу альянсу і прыняцці ў шэрагі Швецыі і Фінляндыі.

ав

Уладзімір Зяленскі: Расія можа атакаваць іншыя краіны, у тым ліку членаў НАТА

29.06.2022 19:46
«Хто будзе наступным. Малдова? Краіны Балтыі? Польшча? Адказ – усе», – заявіў прэзідэнт Украіны.