Беларуская Служба

30 краін патрабуюць прыпынення сяброўства расійскіх і беларускіх спартовых саюзаў у міжнародных федэрацыях

02.07.2022 17:21
Гэта другая сумесная пазіцыя міністраў спорту Еўропы і іншых краін свету.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/anncapictures

30 краін патрабуюць прыпынення сяброўства расійскіх і беларускіх спартовых саюзаў у міжнародных федэрацыях, выключэння прадстаўнікоў гэтых краінаў з кіруючых органаў міжнародных федэрацыяў, а таксама прыпынення трансляцыі міжнародных спартовых мерапрыемстваў у Расіі.

Сумесную дэкларацыю аб далейшых санкцыях у сферы спорту ўжо падпісалі 25 краін Еўрасаюза, а таксама Вялікабрытанія, Ліхтэнштэйн, Ісландыя, ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Паўднёвая Карэя, Японія і Нарвегія. Балгарыя, Венгрыя і Швейцарыя не былі ў спісе падпісантаў.

Гэта другая сумесная пазіцыя міністраў спорту Еўропы і іншых краін свету. Першая была агучаная 8 сакавіка, неўзабаве пасля агрэсіі Расіі супраць Украіны. Было рэкамендавана міжнародным федэрацыям адхіліць расійскіх і беларускіх спартсменаў і каманды ад міжнародных спаборніцтваў, а таксама пазбавіць Расію і Беларусь права арганізоўваць буйныя міжнародныя мерапрыемствы.

Дзякуючы міжнароднаму ціску Расія была пазбаўлена арганізацыі многіх спартовых мерапрыемстваў высокага ўзроўню.

ав