Беларуская Служба

Лукашэнка: Наш удзел у гэтай вайне мною вызначаны даўно

03.07.2022 10:37
Беларусь падтрымлівала і будзе падтрымліваць Расію. Пра гэта Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўскладання вянкоў на мемарыяльным комплексе «Курган Славы».
Аляксандр Лукашэнкаhttps://www.belta.by/president/view/lukashenko-perspektivy-belorusskogo-diplomaticheskogo-prisutstvija-v-rjade-stran-ne-prosmatrivajutsja-435907-2021/

«Нас сёння папракаюць, што мы адзіная краіна ў свеце, якая падтрымлівае Расію ў яе барацьбе супраць нацызму. Мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць Расію», – падкрэсліў Лукашэнка.

«Барацьбой супраць нацызму» Лукашэнка, імаверна, называе агрэсіўную знешнюю палітыку Расіі, накіраваную на падрыў суверэнітэту суседніх краін.

«І што яны не ведалі, што ў нас створана ўжо даўно ў саюзе Беларусі і Расіі адзіная групоўка Узброеных Сіл, фактычна адзінае войска. Вы ж гэта ведалі. Дык чаму нас сёння папракаеце? Мы былі і будзем з брацкай Расіяй.

Наш удзел у гэтай спецаперацыі (вайне – заўв. НН) мною вызначаны даўно. У першы дзень пачатку гэтай аперацыі. Калі я сказаў, успомніце: «Мы нікому не дазволім страляць у спіну рускаму чалавеку».

І мы занялі абарону ад Брэсцкай крэпасці па паўднёвай мяжы, каб не дапусціць гэтага ўдару ў спіну з боку натаўскіх войскаў. Яны гэтага нам дараваць не могуць», – заявіў Лукашэнка.

ав/НН


Старшыня кіроўнай партыі Польшчы: У Беларусі недастаткова ўнутраных сілаў, каб зрынуць рэжым Лукашэнкі

03.07.2022 09:32
Яраслаў Качыньскі сказаў, што змены ў Беларусі могуць адбыцца праз змены на міжнароднай арэне.