Беларуская Служба

Ва Украіне арыштавалі беларускія і расійскія вагоны з угнаеннямі на суму звыш $12 мільёнаў

05.07.2022 09:43
Дасудовае расследаванне праводзіць Бюро эканамічнай бяспекі.
Sankcjami mają być obłożeni m.in. białoruscy eksporterzy. tytoniu, drewna, cementu i stali.
Sankcjami mają być obłożeni m.in. białoruscy eksporterzy. tytoniu, drewna, cementu i stali.Tricky_Shark/ Shutterstock

Офіс Генеральнага пракурора Украіны паведамляе пра арышт, накладзены на 315 беларускіх і расійскіх чыгуначных вагонаў з мінеральнымі ўгнаеннямі. Агульная вартасць вагонаў і іх змесціва ацэньваецца ў 360 мільёнаў грыўняў (больш за $12 мільёнаў).

На сайце Офісу генпракурора гаворыцца, што арыштаваныя чыгуначныя вагоны, якія належаць расейскім і беларускім прадпрыемствам, былі ўвезеныя на тэрыторыю Украіны з парушэннямі мытнага заканадаўства.

Распачатая крымінальная справа за ўхіленне ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч.3 арт.212 КК Украіны). Дасудовае расследаванне праводзіць Бюро эканамічнай бяспекі.

belsat.eu/эж

Беларускую маёмасць нацыяналізуюць ва Украіне, паколькі лічаць Беларусь краінай-агрэсарам

25.04.2022 16:03
 У порце Ізмаіл Адэскай вобласці выяўлены беларускі карабель «Надзея» і сухагрузная баржа.

Ва Украіне арыштавалі 51 цыстэрну з палівам з Беларусі

30.04.2022 15:46
Паводле інфармацыі Дзяржаўнага бюро расследаванняў Кіева, пасля ўварвання яны фактычна забяспечвалі лагістыку расійскіх войскаў, якія ішлі ў напрамку Чарнігаў – Сумы.

Ва Украіне арыштавалі беларускія ўгнаенні на 20 млн долараў

26.05.2022 19:25
Вагоны з калійнымі ўгнаеннямі знаходзіліся ў порце Мікалаева. 

У Кіеве арыштавалі актывы чарговага беларускага прадпрыемства

16.06.2022 13:32
Гэта звязана з тым, што пракуратура Украіны праводзіць крымінальную вытворчасць па фактах фінансавання дзеянняў, учыненых з мэтай гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу або захопу дзяржаўнай улады.