Беларуская Служба

8-9 жніўня ў Вільні пройдзе Канферэнцыя Новая Беларусь

08.08.2022 08:30
 У панядзелак і аўторак усе абмеркаванні будуць даступныя ў онлайн-трансляцыі, - заявіла Святлана Ціханоўская.
.
.screen: https://conferencenewbelarus.org/#rec472391353

8-9 жніўня ў Вільні пройдзе Канферэнцыя Новая Беларусь, мэта якой, як напісана на сайце мерапрыемства, «спыніць спрэчкі i працаваць разам».

Аргкамітэт канферэнцыі складаюць Каардынацыйная Рада, Народны антыкрызісны камітэт, каманда Бабарыкі, ByPol, Супраціў, прадстаўнікі партыяў і грамадскага сектара.

На канферэнцыі чакаецца некалькі соцен удзельнікаў. Кожны праз анкету меў магчымасць прыслаць арганізатарам сваю крытыку і прапановы, – Мы атрымалі каля тысячы адказаў, паведаміла ў ТК Святлана Ціханоўская:

- У панядзелак і аўторак усе абмеркаванні будуць даступныя ў онлайн-трансляцыі. І хаця ўся праграма ўзгаднялася з партнёрамі, я асабіста папрасіла дадаць адзін элемент. 9-га жніўня першую гадзіну канферэнцыі мы зробім «адкрыты мікрафон». Я і мая каманда адкажам на ўсе пытанні, чаргуючы пытанні з зала і з онлайн-трансляцыі.

«Адкрыты мікрафон» запланаваны 9-га жніўня з 9.30 па10.30.

Канферэнцыя пачнецца ў Вільні 9-га жніўня а 11.00 мясцовага часу рэгістрацыяй удзельнікаў.
З 12.35 пачнуцца дыскусіі:
12.35 – 14.05 Дыскусія №1. Якімі павінны быць стратэгіі выхаду з крызісу?
14:20 – 15:20 Дыскусія №2. Якім павінен быць транзітны перыяд і хто мусіць адказваць за яго?
15:35 – 16:35 Дыскусія №3. Як стварыць умовы для годнага жыцця і выратаваць краіну ад эканамічнага крызісу?
16.50 – 17.50 Дыскусія №4. Як рэарганізаваць дэмакратычныя сілы?

9-га жніўня рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца а 8.30

У першую гадзіну канферэнцыі з 9.30 -10.30 запланаваны «адкрыты мікрафон»
10:45 – 11:55 Сесія №1. Прыярытэты беларускага бізнесу
12:10 – 13:20 Сесія №2. Лічбавая дэмакратыя
13:35 – 14:45 Сесія №3. Прыярытэты грамадзянскай супольнасці

Канферэнцыя Новая Беларусь закончыцца ўрачыстай цырымоніяй у цэнтры Вільні, пачатак а 16.00
Пасля канферэнцыі ўсе прапановы i вынікі абмеркаванняў арганізатары абяцаюць апублікаваць на асобнай старонцы сайта.

яс